Лукашэнка сустрэўся з спецпасланьнікам Трампа Кітам Кэлагам. Для Лукашэнкі гэта выключны падарунак, піша палітолаг Павел Усаў.
Пры гэтым, перад візітам не было ніякіх кантактаў з апазіцыяй (кансультацый), што паказвае зьмену акцэнтаў ЗША. І відавочна падтрымліваць статус апазіцыі 20/20 ЗША больш не будуць, прынамсі адкрыта.
Умоўна гэта таксама сьведчаньне таго, што гаворка вялася пра статус Лукашэнкі і аднаўленьне непасрэдных кантактаў з рэжымам.
Перазагрузка пачынае адбывацца значна хутчэй, чым гэтага можна было спадзявацца.
Гэта зусім не азначае "лібералізацыі" і нейтранай перазагрузкі, але зьняцьце напружанасьці на пэўным узроўні з Захадам. І перавага ў гэтым у ЗША. Лукашэнка паказаў што гатовы на саступкі, крок за ЗША - аслабленьне санкцый.
Наступны этап, далейшае вызваленьне вязьняў і дээскалацыя сітуацыі на мяжы, стабілізацыя адносінаў з Літвой і Польшчай.
Той факт, што быў вызвалены Ціханоўскі, азначае, што Лукашэнка не баіцца актывізацыі апазіцыі. Гэта таксама можа сьведчыць пра пэўныя гарантыі Вашынгтона, не падтрымліваць апазіцыю і абмяжоўваць яе. Магчыма зьменіцца ўвесь фармат дзеяньняў апазіцыйных структур, без фармальных прэтэнзій на прэзідэнства і ўрадавасьць, то бок вяртаньне да ўзроўню 2020 году.
Добро пожаловать в реальность!